Для кожнага чалавека вельмі важна прысутнасць у яго жыцці малой радзімы, бо гэта тое самае месца, дзе ён адчувае сябе абароненым і патрэбным. Брэст – гэта горад з багатай гісторыяй, вядомай крэпасцю, ліхтаршчыкам, які вечарам запальвае агні на вуліцы Савецкай. А яшчэ Брэст – родны горад для спявачкі, тэлевядучай, артысткі Маладзежнага тэатра эстрады АЛЯКСАНДРЫ ГАЙДУК.
Праект «Малая радзіма» з ТАЦЦЯНАЙ ГУЛЕЙКА.