Загадчык лабараторыі трансгранічнага забруджвання Інстытута прыродакарыстання Нацыянальнай акадэміі навук СЯРГЕЙ КАКАРЭКА – госць вядучых праграмы «Актуальны мікрафон» АЛЕНЫ ШВАЙКО І НАТАЛЛІ СЦЁПАЧКІНАЙ.
Як прысутнасць людзей адбіваецца на клімаце і экалагічным стане Антарктыкі? Чым адметныя апошнія даследаванні беларускіх вучоных? Хто ў адказнасці за чысціню паўднёвага полюсу Зямлі і як гэта выглядае на практыцы? Як трапіць у турыстычнае падарожжа па халодным кантыненце і на што там можна падзівіцца?