Апошні званок у школах сёлета асаблівы. Але нават незвычайная сітуацыя не можа паменшыць эмацыянальную афарбоўку свята. Свята развітання з дзяцінствам, настаўнікамі, сустрэчы новага дарослага этапу жыцця…
У сталічнай гімназіі №2 стварылі для выпускнікоў адметнае відэа – з віншаваннямі, успамінамі, цёплымі словамі і мудрымі парадамі. Як атрымалася, слухайце ў чарговым выпуску праекта «Пакаленне XXI» – у суботу, 30 мая, у 11-00.