Начальнік упраўлення прафілактыкі Міністэрства ўнутраных спраў АЛЕГ КАРАЗЕЙ – госць вядучых праграмы «Актуальны мікрафон» ДЗМІТРЫЯ РУБАШНАГА і ПАЎЛА ЛАЗОВІКА.
Новыя Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях 1 сакавіка ўступяць у сілу. Як змяніліся падыходы да неправамерных учынкаў грамадзян, які статус набыло паняцце «папярэджанне», хто і як будзе разбірацца ў сямейным насіллі і спорах суседзяў па розных пытаннях, хто будзе адказваць за ўчынкі непаўналетніх?..