Беларусь будуе сваю атамную электрастанцыю, узводзіць новае энергаэфектыўнае жыллё, карэкціруе планы па альтэрнатыўных крыніцах электраэнергіі. У спецпраекце «Энергетычны аспект» мы знаёмім вас з новымі ідэямі ў энергетычным і электратэхнічным аснашчэнні краіны і тымі, што апрабаваны і маюць вялікі патэнцыял.
На Беларускай атамнай электрастанцыі ствараюцца два фонды. Адпаведны ўказ падпісаў прэзідэнт краіны. Дакументам прадугледжана заснаваць фонд фінансавання работ па вывадзе з эксплуатацыі атамнай электрастанцыі і фонд фінансавання работ па падтрыманні і павышэнні бяспекі АЭС. Фарміраванне такіх фондаў — сусветная практыка. Згодна з указам, Беларуская АЭС пасля ўводу ў эксплуатацыю будзе штомесяц рабіць адлічэнні грошай у адпаведныя фонды (не больш за 15% выручкі ад рэалізацыі электрычнай энергіі).
Беларусь плануе ў лютым і на пачатку лета прыняць шэраг міжнародных місій міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі — МАГАТЭ. Візіты Еўрапейскіх экспертаў — традыцыйны міжнародны фармат работы Дзяржатамнагляда Беларусі.
Місій МАГАТЭ за час праектавання і будаўніцтва Беларускай АЭС было шмат. Прычым да пандэміі яны праводзіліся рэгулярна. Сёлета першая з іх пройдзе ў лютым. Пачнецца па плане 8 лютага. Гэта будзе тэхнічны візіт еўрапейскіх экспертаў на Беларускую АЭС у рамках партнёрскага агляду нашага нацыянальнага плана дзеянняў па выніках стрэс-тэстаў. Мэта такой місіі — яшчэ больш дэталёвае знаёмства з сістэмай бяспекі і дакументацыяй.
Дарэчы, яна павінна была адбыцца ў снежні мінулага года. Місію адмянілі па зразумелых прычынах: пандэмія. Напярэдадні візіту прапрацоўваюцца розныя аспекты правядзення місіі, адзначае кансультант Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы МНС (Дзяржатамнагляда) Алег Собалеў.
Наогул на гэты і будучы год запланавана некалькі візітаў Еўрапейскіх экспертаў на Беларускую АЭС. Летам пройдзе місія МАГАТЭ па фізічнай абароне ядзерных матэрыялаў. У чацвёртым квартале гэтага года чакаецца пост-місія па комплекснай ацэнцы рэгулюючай інфраструктуры. 2022 год не стане выключэннем, тлумачыць намеснік начальніка Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Дакучаеў.
І гэта не толькі будаўніцтва Беларускай АЭС. Каментарый старшыні Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Леаніда Брыча.
Нацыянальная акадэмія навук разлічвае адкрыць эксперыментальную вытворчасць беларускіх электрамабіляў. Па словах старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзіміра Гусакова, ужо створаны свой электрамабіль, і нават не адзін. «У нас некалькі мадэлей: грузавы, легкавы, мінівэн, ствараецца нават спартыўны электрамабіль. Усе камплектуючыя, уся элементная база адпрацаваны. Зараз на разглядзе пытанне адкрыцця эксперыментальнай вытворчасці, каб паставіць распрацоўкі на паток. Вядуцца перамовы ў гэтым напрамку з кітайскімі і расійскімі партнёрамі», — адзначыў Уладзімір Гусакоў.
Прадстаўнікі краін Еўразійскага эканамічнага саюза ўзгаднілі пазіцыі па шэрагу прынцыповых пытанняў, звязаных з фарміраваннем агульнага электраэнергетычнага рынку. У прыватнасці, станоўчы вынік дасягнуты ў пытаннях транзіту электраэнергіі, не звязанага з гандлем ёй на агульнасаюзным рынку.
Праграму падрыхтавала Алена Швайко.