Беларускі саюз жанчын на працягу 30 гадоў з'яўляецца самай шматлікай жаночай арганізацыяй краіны, якая аб'ядноўвае ў сваіх шэрагах каля 150 тыс. жанчын Беларусі. Галоўнымі напрамкамі дзейнасці БСЖ з'яўляюцца стварэнне ўмоў для актыўнага ўдзелу жанчын у грамадска-палітычным, культурным і дзелавым жыцці краіны, падтрымка мацярынства і дзяцінства, традыцыйных сямейных каштоўнасцяў; грамадзянска-патрыятычнае выхаванне дзяцей і моладзі, падтрымка людзей старэйшага ўзросту, ветэранаў, інвалідаў, аказанне адраснай дабрачыннай дапамогі.
Сёння Беларускі саюз жанчын – гэта парламентарыі, кіраўнікі органаў дзяржкіравання, арганізацый і прадпрыемстваў, урачы і педагогі, рабочыя, хлебаробы і бізнесмены – паспяховыя, прафесійна запатрабаваныя і самадастатковыя жанчыны, актыўныя і ініцыятыўныя, гатовыя быць карыснымі сям'і, грамадству і дзяржаве.
Аб ролі і задачах грамадскага аб'яднання размаўляем у эфіры праекта «Актуальны мікрафон». У студыі – старшыня БСЖ, дырэктар прадстаўніцтва МТРК «Мір» Вольга Шпілеўская.