Поделиться:
Быць верным свайму шляху. Уладзімір Рагаўцоў – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай
  • Передача: Творческий вечер
  • Дата: 27.04.2023
Быць верным свайму шляху. Уладзімір Рагаўцоў – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай

Літаратурны твор дае аўтару магчымасць зафіксаваць складаны рух жыцця, у якім усё развіваецца паводле сваіх законаў. А выканаўца тэксту знаходзіць у мастацкім радку водгук уласнага досведу: рацыянальнага і пачуццёвага. Увогуле, кожны мастак па-сутнасці сваёй шукальнік. Інакш яго творчае жыццё мае небяспечную перспектыву пераўвасобіцца ў сузіральнае існаванне. А таму ўсе спробы пошукаў – толькі на карысць творцу.

«Быць верным свайму шляху. Да 80-годдзя з дня нараджэння заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Рагаўцова» – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара». Госць студыі – сам юбіляр, артыст-купалавец Уладзімір Мітрафанавіч Рагаўцоў.

У яго выкананні прагучаць таксама і фрагменты са спектакляў «Вечар» па п'есе Аляксея Дударава, «Напісанае застаецца» па п'есе Алеся Петрашкевіча, радыёкампазіцыі «На ўскрайку вечнасці» паводле духоўных вершаў народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна.

«Творчы вечар» за 20 красавіка 2023 года.

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: