Музей СШ №4 імя П.І.Батава горада Слоніма заснаваны ў красавіку 1965 года. Пачынаў гэтую справу сапраўдны энтузіяст, настаўнік гісторыі Аляксандр Сямёнавіч Жукоўскі. Дзякуючы яму, з’явіліся першыя экспанаты, пачалася нястомная пошукавая работа, перапіска з ветэранамі і іх сем’ямі, стварэнне экспазіцый, збор матэрыялаў і дакументаў.
Цяпер у школьным музеі, які, дарэчы, носіць імя яго стваральніка, налічваецца 8 тысяч 90 экспанатаў! Яго можна па праву лічыць «візітнай карткай горада Слоніма».
Пра ўзорны музей у праграме «Эпізоды Вялікай вайны» расказала яго метадыст Аліна Процак.
Эфір за нядзелю, 22 сакавіка, у 16-00.