Поделиться:
Да 75-годдзя Вялікай Перамогі. Успамін ветэрана Сінельшчыкава – «Эпізоды Вялікай вайны», 15.03.2020 (аўдыё)
  • Передача: Эпизоды Великой войны
  • Дата: 16.03.2020
Да 75-годдзя Вялікай Перамогі. Успамін ветэрана Сінельшчыкава – «Эпізоды Вялікай вайны», 15.03.2020 (аўдыё)

Сваімі ўспамінамі палкоўнік у адстаўцы, ветэран Ваенна-паветраных сіл Іван Цімафеевіч Сінельшчыкаў дзеліцца з вядучай праграмы «Эпізоды Вялікай вайны» Валянцінай Стэльмах.

Лесанарыхтоўкі пад Ціхвінам, дастаўка дроў у блакадны Ленінград, імкненні на фронт і аб тых незабыўных момантах, калі ў горад над Нявой прыйшла доўгачаканая Перамога…

Калі мы чуем слова «тыл», нам здаецца, што вайна недзе далёка. Але ж у тыя цяжкія для краіны гады нашы суайчыннікі працавалі на перамогу ў тыле. У 1941 годзе выйшла дырэктыва Саўнаркама, у якой паведамлялася аб «мабілізацыі на тылавы фронт усяго працаздольнага насельніцтва ад 16 да 60 гадоў».

Сярод першых загадаў урада СССР пасля вераломнага нападу Германіі – распараджэнне аб стварэнні камітэта па эвакуацыі прамысловых прадпрыемстваў на ўсход.

Поплеч з дарослымі працавалі падлеткі і дзеці. Унікальныя і вельмі кранальныя кадры кінахронікі расказваюць пра гэты гераізм. Многія былі ўдастоены дзяржаўных узнагарод, у тым ліку і медаля «Працаўніку тылу»…

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: