Поделиться:
Да Году гістарычнай памяці: Нацыянальная скарбніца – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай (аўдыё)
  • Передача: Творческий вечер
  • Дата: 24.02.2022
Да Году гістарычнай памяці: Нацыянальная скарбніца – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай (аўдыё)

Архіўны дакумент дазваляе нам зазірнуць у глыбіню гісторыі. У ім ёсць свая прыцягальнасць і той патаемны сэнс, які фактычна і робіць магчымым працэс даследавання. А значыць лучыць наш дзень з мінулым канкрэтнай інфармацыяй, жывой эмоцыяй. Наводзіць тыя масты духоўнасці, што аб’ядноўваюць розныя пакаленні, працягваюць лепшыя традыцыі цэлага народа.

Сёлета адзначаецца адна ўнікальная дата – 100-годдзе архіўнай службы Беларусі. І сёмае дзесяцігоддзе ў Беларусі працуе адна з самых унікальных архіўных устаноў – Дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва, дзе зберагаюцца сапраўдныя рарытэты. Дакументы, аўтографы, фотаздымкі, рэдкія выданні, музейныя прадметы аднаўляюць цэлую эпоху, звязаную з гісторыяй беларускай літаратуры і мастацтва.

«Нацыянальная скарбніца». Да Году гістарычнай памяці – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара».

Госця студыідырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва ГАННА ЗАПАРТЫКА.

Праграма за 24 лютага ў 21.05.

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: