«Мне цікава данесці да слухачоў тое, што схавана за нотамі» – кажа дырыжор Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра МІКАЛАЙ МАКАРЭВІЧ.
Маэстра нейкім дзіўным чынам здольны зараджаць сваёй энергіяй, энтузіязмам і творчым запалам калектыў тэатра, натхняць яго на мастацкія здзяйсненні. Такое адчуванне, што яму ўсё даецца проста, лёгка, без усялякага напружання. Але ж не ўсе ведаюць, колькі сіл, тытанічнай працы ўкладзена, і колькі ступеней майстэрства яму спатрэбілася прайсці на сваім прафесійным шляху.
Аб прафесіі дырыжора, якая аб'ядноўвае калектыў самабытных велічынь у адзіны ансамбль і прымушае гучаць ва ўнісон, пагаварыла з госцем МІКАЛАЕМ МАКАРЭВІЧАМ вядучая праграмы «Творчы вечар» ЯНА ХАДОСКА – 11 лістапада ў 21-05.