Намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі – дырэктар Дэпартамента па энергаэфектыўнасці МІХАІЛ МАЛАШАНКА – у праграме «Актуальны мікрафон» ДЗМІТРЫЯ РУБАШНАГА і АЛЕНЫ ДАВІДОВІЧ.
У Беларусі ініцыятыва па павышэнні энергаэфектыўнасці шматкватэрных жылых дамоў набірае сілу і адчувальна падтрымліваецца дзяржавай. Якія магчымасці дае Указ Прэзідэнта ўласнікам жылля, хто і якім чынам імі ўжо скарыстаўся, як дзейнічаць тым, хто зацікавіўся і лічыць гэта карысным і неабходным?