Выконваючы абавязкі вучонага сакратара Інстытута філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук МІХАІЛ ЗАВАДСКІ і аспірант інстытута СВЯТЛАНА ДАРОНІНА – у праграме «Актуальны мікрафон» з ДЗМІТРЫЕМ РУБАШНЫМ і АЛЕНАЙ ШВАЙКО.
Якое практычнае прымяненне сёння мае філасофія і на вырашэнне якіх праблем арыентаваны лепшыя прадстаўнікі яе айчыннай школы? Нашы госці расказалі пра матрыцу светапогляду для сучасных дзяцей, запатрабаванасць людзей у звяртанні да Бога, ці магчыма рабіць паспяховы бізнес са шчырай добразычлівасцю ў душы, а таксама адказалі на шматлікія – і вельмі цікавыя(!) – пытанні радыёслухачоў.