Сёлета на 15% Любанскі райвыканкам павялічыў колькасць прамых тэлефонных ліній. Мясцовыя жыхары такім чынам маюць магчымасць аператыўна звязацца з прадстаўнікамі ўлады і акрэсліць жыццёвыя праблемы.
Вясною большасць зваротаў носіць сезонны характар. Часцей яны тычацца работы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, падтаплення ў нізкіх месцах, а таксама рамонту дарог. Ніводны зварот не застаецца па-за ўвагай.
Да каго часцей звяртаюцца вяскоўцы ці гараджане? Як праходзіць адаптацыя сучаснай рэспубліканскай электроннай платформы для зваротаў грамадзян? Хто карыстаецца магчымасцямі чат-бота?
Падрабязнасці – ў спецыяльным праекце «Прамы кантакт» – 3 красавіка ў 6.50 і з паўторамі на працягу дня.