Поделиться:
Ірма Яунзем. Народная не па званні, а па прызванні… Частка 1-я – «Рэтра» (аўдыё)
  • Передача: Ретро
  • Дата: 17.09.2020
Ірма Яунзем. Народная не па званні, а па прызванні… Частка 1-я – «Рэтра» (аўдыё)

ІРМА ЯУНЗЕМ – спявачка акадэмічнай адукацыі, якая прысвяціла сваё жыццё народнай песні. У яе велізарным творчым багажы каля 5 тысяч самых розных песень, наспяваных у розны час. Ёсць і аўтарскія папулярныя творы, але па большасці гэта аўтэнтычныя мелодыі, сабраныя па крупінках у фальклорных экспедыцыях па Далёкім Усходзе, Алтаі, Сярэдняй Азіі, Беларусі і Прыбалтыцы. З іх 500(!) на 64-х(!) мовах былі ў актыўным канцэртным рэпертуары. Ірма Яунзем мела усесаюзнае прызнанне. Мы паслухаем самае папулярнае з фанаспадчыны свявачкі...

Праграма «РЭТРА» выходзіць па буднях у 20-30 (паўтор у 23-30). Вядучы УЛАДЗІМІР БАКЛЕЙЧАЎ.

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: