Чарговая ўступная кампанія амаль на фінішнай прамой. Агульны план прыёму ва ўстановы вышэйшай адукацыі сёлета склаў каля 55 тысяч чалавек, з якіх каля 29 тысяч хлопцаў і дзяўчат набралі на бюджэт.
У нашым спецпраекце падвядзем вынікі ўступнай кампаніі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Госць праграмы – Прарэктар па вучэбнай рабоце і інтэрнацыяналізацыі адукацыі, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар Канстанцін Казадаеў.