Поделиться:
«Каб беларускае слова і песня загучалі на ўвесь свет...» – «Творчы вечар» з Янай Хадоска, 15.12.2020 (аўдыё)
  • Передача: Творческий вечер
  • Дата: 15.12.2020
«Каб беларускае слова і песня загучалі на ўвесь свет...» – «Творчы вечар» з Янай Хадоска, 15.12.2020 (аўдыё)

«Усё жыццё я працую дзеля таго, каб беларускае слова і песню ведалі не толькі ў нас на Беларусі, але каб яны загучалі на поўную моц і паказалі сваю непаўторную прыгажосць на ўвесь свет», – гаворыць народны артыст Беларусі, мастацкі кіраўнік і дырэктар заслужанага калектыву «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Рэспублікі Беларусь», прафесар МІХАІЛ ФІНБЕРГ.

Аркестр пад яго кіраўніцтвам, дзякуючы плённай працы, крэатыўнасці, імкненню пакараць самыя недасяжныя вышыні, стаў адной з творчых візітовак Беларусі для розных краін свету. Калектыву падуладныя розныя жанры, стылі і накірункі музычнага мастацтва. Па праве МІХАІЛА ФІНБЕРГА і музыкантаў аркестра можна назваць асветнікамі, якія адраджаюць музычную спадчыну нашай краіны, папулярызуюць яе самабытныя жамчужыны. Для саміх музыкантаў работа ў аркестры – цікавы час, насычаны плённай працай, запамінальнымі сустрэчамі і яркімі ўражаннямі.

Маэстра МІХАІЛ ФІНБЕРГ – госць вядучай праграмы «Творчы вечар» ЯНЫ ХАДОСКА»15 снежня ў 21-05.

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: