Cёлета на рамонт і будаўніцтва дарог у Беларусі выдаткавана звыш 11 мільярдаў рублёў. На Брэстчыне 570 кіламетраў планавага рамонту поўнасцю завершаць да канца года. Па выніках дыягностыкі 338 кіламетраў аднеслі да мясцовых дарог. У Баранавіцкім раёне фінансы з бюджэту накіравалі на асфальтаванне, а таксама грэйдзіраванне аддаленых населеных пунктаў. Па кожным звароце ў райвыканкаме прымаецца ўзважанае калектыўнае рашэнне. Улічваюцца аб'ектыўныя і суб'ектыўныя фактары развіцця сельскіх тэрыторый.
Ці ўлічваецца меркаванне жыхароў? Чаму іншы раз мясцовая ўлада змяняе сваё рашэнне? Ці ўсе дарожныя праблемы вырашаны? Дзе пабудавалі станцыі абязжалезвання вады?
Падрабязнасці ў спецыяльным праекце «Прамы кантакт» – 5 лістапада ў 6.20 з паўторамі на працягу дня.