У Год добраўпарадкавання ў Бабруйскім раёне з'явіліся новыя зоны адпачынку. У аграгарадках, аддаленых населеных пунктах стала больш чысціні і парадку. А ўсё таму, што ў азеляненні, стварэнні малых архітэктурных форм прымаюць удзел мясцовыя прадпрыемствы і самі жыхары. Калектыўная работа аб'ядноўвае ініцыятыўных і прагматычных землякоў, прадстаўнікоў улады і дэпутацкага корпусу. Намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Варанко бачыць у гэтым эфектыўнасць работы са зваротамі грамадзян. Карысныя прапановы старастаў улічаны пры планаванні сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна. Па выніках кожнага выязднога прыёму ці агульных сельскіх сходаў вызначаюцца крыніцы фінансавання на рамонт дарог, рэканструкцыю сацыяльных аб'ектаў.
Як палепшылі медыцынскае абслугоўванне? Дзе абнавілі школьныя сталовыя? За што ўдзячны жыхары раёна?
Падрабязнасці ў спецыяльным праекце «Прамы кантакт» – 28 жніўня ў 6.20 з паўторамі на працягу дня.