Як прыемна кожны дзень адкрываць для сябе таленавітасць нашага народа, бачыць прыгажосць роднага куточка, слухаць пявучую беларускую мову і адчуваць у душы вялікі гонар за сваю Радзіму!
Сёння завітаем у вёску Забалацце. А запрашае нас туды таленавіты КАСТУСЬ ЦЫБУЛЬСКІ. Вучыўся КАНСТАНЦІН ПЯТРОВІЧ у Насілаўскай васьмігодцы, потым – у Лебедзеўскай сярэдняй школе, працаваў на заводзе фрэзероўшчыкам.
Служыць тэрміновую давялося ў спецвойсках на Заходняй Украіне – у Карпатах.
Закончыў філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта, але па волі лёсу трапіў на работу ў міліцыю. Пачынаў з інспекцыі па справах непаўналетніх, а закончыў службу падпалкоўнікам міліцыі. Цяпер займаецца літаратурнай творчасцю.
Праграмы з рубрыкі «Спецыяльны праект» у эфіры Беларускага радыё – штодзень у 15-30. У суботу і нядзелю ёсць паўторы ў 5-30 і 10-30.