Салістку Маладзёжнага тэатра эстрады КАЦЯРЫНУ МЯДЗВЕДЗЕВУ распыталі пра яе родныя Вярэйкі (сёння гэта аграгарадок), што ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Што кажуць розныя сівыя легенды пра паходжанне назвы вёскі, хто яе жыхары, чым адметныя гэтыя мясціны і чаму туды хочацца вяртацца зноў і зноў…