Узгадваем Георгія Абрамава – выдатнага спевака мінулага, саліста Усесаюзнага радыё з 35-гадовым стажам, заслужанага артыста РСФСР. Георгій Андрэевіч прыйшоў у прафесію ў 1931-ым, пасля музычнага тэхнікума імя Антона і Мікалая Рубінштэйнаў. Надзвычайная музыкальнасць і яркая артыстычнасць дазволілі яму праявіць сябе ў розных галінах музычнага мастацтва. Радыёрэпертуар складаўся з оперных партый, камерных цыклаў і асобных твораў, шырокая аўдыторыя чула яго і ў радыёспектаклях, і з эстрадным аркестрам Віктара Кнушавіцкага, і з джаз-калектывам Аляксандра Цфасмана.
Ваенныя гады ўвайшлі асобнай старонкай у творчасць артыста, многія аўтары пісалі менавіта «пад яго».
Паводле выпадку імя Георгія Абрамава ўвашло і ў гісторыю Дзяржджаза БССР пад кіраўніцтвам Эдзі Рознера, таму што ў выканаўцаў аркестра былі вялікія праблемы з рускай мовай, і для якасных спеваў былі запрошаны Георгій Вінаградаў і Георгій Абрамаў...
Праграма «Рэтра» выходзіць па буднях у 20-30 (паўтор у 23-30). Вядучы Уладзімір Баклейчаў.