Поделиться:
Хто фінансуе вырашэнне людскіх праблем? – «Прамы кантакт»
  • Передача: Прямой контакт
  • Дата: 27.01.2026
Хто фінансуе вырашэнне людскіх праблем? – «Прамы кантакт»

Студзеньскі ўраган у Талачынскім раёне дабавіў клопатаў абслугоўваючым арганізацыям і самім жыхарам. Пастаянна ў раённым штабе карэкціруецца план дзеянняў па растчыстцы дарог, вуліц, помнікаў, паркаў і сквераў. Вызначаны спецыяльныя месцы складзіравання снегу за горадам. Свае просьбы вывесці запасы снегу з дваровых тэрыторый жыхары раёна адрасуюць на прамую тэлефонную лінію райвыканкама. Прынятыя заяўкі аператыўна перадаюцца ў ЖКГ, а таксама ў дарожную службу. Іх выкананне на асабістым кантролі намесніка старшыні райвыканкама Васіля Пратасавіцкага. Па кожным звароце ён выязджае на месца і разам з адказнымі службамі вызначае маштабы работы.

Дзе сёлета адрамантуюць дарогі? Як спілаваць небяспечныя дрэвы? Якія мерапрыемствы па добраўпарадкаванні прафінансуе бюджэт? У чым прычына збояў у рабоце гарадскога транспарту?

Падрабязнасці ў спецыяльным праекце «Прамы кантакт» – 27 студзеня ў 6.20 з паўторамі на працягу дня.

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: