Генеральны дырэктар Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» УЛАДЗІМІР КАРАЧЭЎСКІ і праграмны дырэктар «Лістападзіка» АНТАНІНА КАРПІЛАВА – у праграме «Актуальны мікрафон» ПАЎЛА ЛАЗОВІКА і ВІКТОРЫІ УРБАНОВІЧ.
20 лістапада стартуе XXVII Міжнародны кінафестываль «Лістапад». Як развіваецца кінаіндустрыя ў свеце і чым жыве сучаснае нацыянальнае кіно? Хто, чым і дзе будзе здзіўляць гледачоў на гэты раз? Якое месца для беларусаў займае тэматыка гістарычнай памяці аб вайне? Чым цікавы падыход моладзі да кінакамеры і калі мы ўбачым айчынныя камедыі?