Поделиться:
КНІГА АБ'ЯДНОЎВАЕ ЛЮДЗЕЙ І КРАІНЫ // АКТУАЛЬНЫ МІКРАФОН (аўдыё)
  • Передача: Актуальный микрофон
  • Дата: 19.02.2021
КНІГА АБ'ЯДНОЎВАЕ ЛЮДЗЕЙ І КРАІНЫ // АКТУАЛЬНЫ МІКРАФОН (аўдыё)

«Кніга аб'ядноўвае людзей і краіны» – пад такім дэвізам у Мінску праходзіць XXVIII Міжнародная кніжная выстава-кірмаш. Цэнтральны экспанент – Садружнасць Незалежных Дзяржаў – у гонар 30-годдзя аб'яднання. Удзельнічаюць кнігавыдаўцы і пісьменнікі з больш як 20 краін свету!

Што прадставіць самы чаканы форум фаліянтаў сучаснасці і рарытэтных выданняў? Чые аўтограф-сесіі і прэзентацыі запланаваны? Хто ключавыя асобы сімпозіўма «Пісьменнік і час»? Якія імёны адкрые творчы конкурс стартапаў LitUP?

Беларускае радыё запрасіла гасцей, каб за круглым сталом адказаць на ўсе пытанні пра доўгачаканы кніжны форум. У студыі:

АЛЕНА СТЭЛЬМАХ – першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі,

УЛАДЗІМІР АНДРЫЕВІЧ – начальнік упраўлення выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Міністэрства інфармацыі Беларусі,

ВОЛЬГА ВАНІНА – дырэктар выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі»,

АЛЕСЬ БАДАК – дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Гасцей праграмы «Актуальны мікрафон» сустракаюць журналісты НАДЗЕЯ ЛЫСЕНКА і ПАВЕЛ ЛАЗОВІК.

Эфір: 19 лютага ў 12.05.

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: