Намеснік дырэктара па навуковай рабоце РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М.Аляксандрава СЯРГЕЙ КРАСНЫ – госць вядучых праграмы «Актуальны мікрафон» ДЗМІТРЫЯ РУБАШНАГА і АЛЕНЫ ШВАЙКО.
Калектыў вучоных медыцынскай галіны адзначаны Дзяржаўнай прэміяй Беларусі за цыкл даследванняў і практычных работ, накіраваных на прафілактыку і лячэнне анкалагічных захворванняў у дзетак і дарослых. Хто гэтыя людзі, чаго ім удалося дасягнуць, ці з'явіцца ўніверсальны сродак барацьбы з ракам і чаму спецыялістам гэтай сферы нішто не перашкаджае дзяліцца вопытам і навацыямі…