Дырэктар дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук» ВАДЗІМ ЛАКІЗА – госць вядучых праграмы «Актуальны мікрафон» ДЗМІТРЫЯ РУБАШНАГА і АЛЕНЫ ШВАЙКО.
«За самаадданую працу па захаванні гістарычнай памяці беларускага народа, стварэнне археалагічнага музея пад адкрытым небам у Белавежскай пушчы». Так дакладна гучыць тэкст узнагароджання Спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Беларусі аўтарскага калектыву ў складзе дырэктара Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук ВАДЗІМА ЛАКІЗЫ, навуковага супрацоўніка Нацыянальнага парку «Белавежская пушча» РУСЛАНА КНІГІ і галоўнага архітэктара праектаў філіяла «Брэстрэстаўрацыяпраект» ААТ «Белрэстаўрацыя» ВОЛЬГІ НІЧЫПОРЧЫК.
Наш госць падрабязна расказаў, калі і як з'явілася ідэя, хто ўдзельнічаў у яе ажыццяўленні і чаму ў беларусаў і іншаземцаў цяпер ёсць дадатковая матывацыя наведаць Белавежскую пушчу…