Майстар народнай творчасці, кіраўнік студыі «Твой кошык» Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі ДЗЯНІС МАРКАЎ – госць вядучай «Сямейнай праграмы» НАСТАССІ ЕРМАЛЮК.
Антыстрэс, тэрапія, рэлакс, эстэтычнае і фізічнае задавальненне, карысныя рэчы сваімі рукамі – толькі невялікая колькасць эпітэтаў, якімі можна характарызаваць захапленне лозапляценнем і вырабамі з бяросты. Наш госць робіць гэта прафесійна, дзеліцца майстэрствам з дарослымі і дзецьмі, а яшчэ ведае, якія адметныя і лячэбныя ўласцівасці маюць розныя дрэвы і хмызнякі!