Дырэктар Інстытута меліярацыі Нацыянальнай акадэміі навук АЛЯКСАДР АНЖАНКОЎ – у праграме «Актуальны мікрафон» з ДЗМІТРЫЕМ РУБАШНЫМ і АЛЕНАЙ ШВАЙКО.
А вы ведалі, што меліярацыяй на беларускіх землях займаліся не толькі Радзівілы, а і моцныя гаспадарнікі яшчэ да іх, а яшчэ за пазбаўленне ад шэрагу хвароб і паляпшэнне якасці жыцця і інфраструктуры дзякаваць мы павінны ў тым ліку і меліярацыі? Напярэдадні Сусветнага дня навакольнага асяроддзя і Дня меліяратара высветлілася, што пытанняў па гэтай тэме шмат і ў радыёслухачоў. Што такое меліярацыя, калі яна на карысць, а калі на шкоду, чым сёння займаюцца айчынныя прадстаўнікі гэтай прафесіі, расказаў наш госць.