Поделиться:
Музыка – імунітэт супраць цяжкасцей – «Творчы вечар» з Янай Хадоска (аўдыё)
  • Передача: Творческий вечер
  • Дата: 18.01.2022
Музыка – імунітэт супраць цяжкасцей – «Творчы вечар» з Янай Хадоска (аўдыё)

Больш за 20 гадоў «Музычная гасцёўня» ТАЦЦЯНЫ СТАРЧАНКА існуе ў мастацкай прасторы Беларусі, і гэты перыяд адметны творчымі пошукамі, эксперыментамі і яскравымі адкрыццямі. Вядомая піяністка заўсёды знаходзіць свежыя ідэі, каб ўзбагачаць разнастайную палітру гасціннай і рабіць канцэртныя праграмы яркімі і неардынарнымі. З яе гасцёўняй супрацоўнічаюць выключна прафесійныя музыканты.

ТАЦЦЯНА СТАРЧАНКА лічыць: «Каб стаць шчаслівым, неабходна самому сфарміраваць кола сяброў: адданых, якія цябе разумеюць, як і музыка, што дае імунітэт, які дапамагае спраўляцца з цяжкасцямі».

Гаспадыня «Музычнай гасцёўні» – госця вядучай праграмы «Творчы вечар» ЯНЫ ХАДОСКА за 18 студзеня ў 21.05.

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: