Прадстаўнікі Нацыянальнай акадэміі навук – вучоны сакратар Інстытута гісторыі Андрэй Салаўянаў і вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Анатоль Крыварот – у праграме «Актуальны мікрафон» з Аленай Швайко і Наталляй Сцёпачкінай.
На заклік удзельнічаць ва Усебеларускай акцыі «Народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны: успомнім усіх!» адгукнулася шмат людзей і далучыліся дзяржаўныя ўстановы і грамадскія арганізацыі. У рэкордна кароткі тэрмін удалося падрыхтаваць і перадаць у выдавецтва першую кнігу. Госці расказалі, як ідзе работа і ўдакладнілі, якія звесткі патрэбны, каб ініцыятыва па стварэнні лічбавага банку даных і яго друкаванай версіі рухалася так жа плённа.