Поделиться:
«НАШ ВЫБАР»  з Вікторыяй Урбановіч (аўдыё)
  • Передача: Наш выбор
  • Дата: 22.01.2021
«НАШ ВЫБАР»  з Вікторыяй Урбановіч (аўдыё)

Беларусы працягваюць выступаць у падтрымку стабільнасці краіны. З кожным днём колькасць жадаючых выказаць свой погляд, падтрымаць дзеючага кіраўніка дзяржавы і не застацца раўнадушным расце. Кожную нядзелю не словам, а рэальнымі і агульначалавечымі справамі беларусы пацвярджаюць сваю пазіцыю і свой выбар «За стабільную і квітнеючую краіну».

У планах і павелічэнне заработнай платы, пенсій, дапамог. Асаблівы акцэнт на сямейнай палітыцы. Папярэднія 5 гадоў паказалі добрую дынаміку па нараджэнні трэціх і наступных дзяцей, іх колькасць вырасла ў Беларусі на 40%. Таксама ў фокусе ўвагі падтрымка пажылых і стымуляванне механізму добраахвотнага назапашвання пенсій. Валерый Кавалькоў, намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Беларусі.

Тыя, хто сапраўды настроены на стваральныя перамены, вырашаюць пытанні ў дыялогу. Студэнты БДУ сустрэліся са старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай. Тэмы гучалі розныя — ад сацыяльных да эканамічных. Гутарка прайшла ў фармаце адкрытага дыялогу, які доўжыўся каля трох гадзін. Будучыя гісторыкі, журналісты і філолагі асабіста змаглі задаць пытанні спікеру верхняй палаты парламента аб тым, што сёння хвалюе маладое пакаленне. Размова атрымалася жывой і нязмушанай. Закрытых тэм не было. Гаварылі аб размеркаванні маладых спецыялістаў, прадастаўленні інтэрната студэнтам і пытаннях, звязаных з каранавірусам. Вялі размову сёння і аб Усебеларускім народным сходзе. Працягвае старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава.

Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на бліжэйшыя пяць гадоў застаецца самай папулярнай тэмай у экспертнай супольнасці. Нагадаем, мэты пазначаны амбіцыйныя: рост ВУП, інвестыцый і рэальных грашовых даходаў насельніцтва прыкладна на 20%. Такіх паказчыкаў можна дасягнуць толькі дзякуючы эфектыўнай рабоце ўсіх сфер эканомікі. У прамысловасці стаўку трэба зрабіць на інавацыі, а бізнесу варта засяродзіцца вакол флагманаў рэальнага сектара. Такое меркаванне выказаў рэктар інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіраўнікоў і спецыялістаў прамысловасці Георгій Грыц.

Бела-чырвоны сімвал у руках беларусаў — гэта знак таго, што людзі не памятаюць сваю гісторыю. Сапраўдныя героі, тыя людзі, якія пакараюць космас, прызнаюць толькі адзін сцяг — той, пад якім яны і рабілі свае адкрыцці. Працягвае касманаўт Алег Навіцкі.

Беларусы — гэта людзі, якія 26 гадоў незалежнай Беларусі прафесійна выконваюць сваю працу: робяць навуковыя адкрыцці, канструююць тэхніку, вучаць дзяцей, выконваюць унікальныя аперацыі. Яны бачаць, як мадэрнізуюцца прадпрыемствы, будуюцца сацыяльныя аб’екты, як змяняецца краіна.

Сем’і, суседзі, калегі — гэта ўсе мы... У кожнага з прысутных дзяржаўны сцяг — у руках і на руках. Сцяг, які, толькі ўзгадайце, уздымаўся на чэмпіянатах і алімпіядах (як разам тады мы адзначылі агульную перамогу, як нас перапаўнялі эмоцыі, як часам плакалі ад гонару за канкрэтнага чалавека і нашу родную краіну). Наш чырвона-зялёны з арнаментам разгортвалі на вышэйшых кропках свету, ды што там — беларускі сцяг быў і ў космасе. Сёння гэты сцяг з гонарам нясуць ад малога да вялікага — з плакатамі «Паважайце выбар большасці», «Мы адзіныя — мы непадзельныя», Мы Беларусы!

Гэта быў спецпраект «Наш выбар». Беражыце сябе і сваіх родных!

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: