Намеснік дырэктара сярэдняй школы №224 горада Мінска ТАМАРА ЛЯНКЕВІЧ – у праграме «Актуальны мікрафон» ДЗМІТРЫЯ РУБАШНАГА і АЛЕНЫ ШВАЙКО.
Жыхары сталічнай Лошыцы атрымалі добры падарунак да новага навучальнага года – новую сучасную школу з басейнам, адзіную такую ў Ленінскім раёне! Установу будавалі з разлікам на вялікую колькасць тут шматдзетных сем'яў, не забылі і пра інклюзіўныя моманты. Абмеркавалі з нашай госцяй, наколькі новая школа адпавядае сучасным запатрабаванням навучальнага працэсу, якія прагучалі на Рэспубліканскім педсавеце, патрыятычнае выхаванне, а таксама адказалі на пытанні радыёслухачоў.