Афіша Тэатра-студыі кінаакцёра Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» папоўнілася спектаклем «Ох, ужо гэтая Ганна» паводле твору знакамітага драматурга Марка Камалеці. Пастаноўку лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Беларусі рэжысёр Алег Кірэеў прымеркаваў акурат да Міжнароднага дня тэатра.
Як атрымалася аб'яднаць у адным спектаклі глыбокі сэнс, мудрасць, дасціпнасць, бліскучыя дыялогі, гумар, імклівасць дзеяння, інтрыгу і нечаканыя павароты сюжэта, аўтару праграмы «Творчы вечар» Яне Хадоска расказалі рэжысёр-пастаноўшчык Алег Кірэеў і актрысы Юлія Палубінская і Алеся Пухавая.
Праграма за 1 красавіка ў 21-05.