Поделиться:
«Па сутнасці. Грамадства зрабіла выбар!» Радыёблог Алены Швайко (аўдыё)
  • Передача: Радиоблог
  • Дата: 01.03.2022
«Па сутнасці. Грамадства зрабіла выбар!» Радыёблог Алены Швайко (аўдыё)

За свае журналісцкае жыццё мне давялося асвятляць падзеі чатырох Рэферэндумаў ў Беларусі. І кожны раз наша дзяржава прымала лесавызначальныя рашэнні і раілася з народам. Калі браць гэты Канстытуцыйны Рэферэндум, ён быў самы дыскутуемым, самым спрэчным.

На першы погляд, жыла б наша краіна па былой Канстытуцыі і жыла б сабе. Аднак падзеі 2020 года паказалі, сталі тым штурком, – у грамадстве павінна быць перагледзена многае: маладзёжная палітыка, ідэалагічнае выхаванне, адчувалася пагроза і над каштоўнасцямі гістарычнага плана. ХХІ стагоддзе стала больш агрэсіўным і непрадказальным. І мы выбралі шлях сапраўдных дэмакратычных пераўтварэнняў якраз праз змены ў Канстытуцыі. І мы іх прынялі, Рэферэндум адбыўся.

За эйфарыяй зробленай дзяржаўнай справы не варта забываць і той маштаб палітычнай работы, якая прадстаіць затым нашаму грамадству. Падчас асноўнага дня галасавання на Рэферэндуме давялося размаўляць з многімі асобамі. І магчыма, мае разважанні будуць як мазаіка, розныя і адрывістыя. Тым не менш, паспрабую. Такім чынам, пра што мы гаварылі падчас сустрэч асноўнага дня Рэферэндума?

Так, нам патрэбна будзе дзесьці кардынальна змяніць сваю палітычную сістэму. Вялікія надзеі тут на новы орган народаўладдзя – Усебеларускі народны сход. Многія меркавалі, асабліва наглядальнікі з замежных краін, што гэта, бадай, новы двухпалатны заканадаўчы орган. Давялося даказваць, што гэта інструмент народаўладдзя, наш традыцыйны, славянскі. І гэта самая галоўная навэла абноўленай Канстытуцыі. Гэты народны орган вызначае стратэгічныя напрамкі развіцця грамадства і дзяржавы, забяспечвае непахіснасць канстытуцыйнага ладу, пераемнасць пакаленняў і грамадзянскую згоду. Тэрмін паўнамоцтваў Усебеларускага народнага сходу складае пяць гадоў.

Літоўскія назіральнікі ў размове з беларускімі журналістамі шчыра дзівіліся нашаму Мінску: чысты, утульны, светлы. І прамысловасць сталічная працуе, і магазіны поўныя розных тавараў. Маўляў, вы не знаеце чэргаў пажылых людзей за супам з канцэнтрату, тэрмін якога даўно зышоў, – казалі яны. Вось такая яна, «багатая» Еўропа. І яшчэ гаварылі: зараз вельмі шмат на вуліцах Вільнюса маладых людзей, палавую прыналежнасць якіх цяжка вызначыць: ці то жанчына, ці то мужчына. І з'ява гэта, кажуць, стала пастаяннай і ўжо, нават, не шакіруе. Напэўна, прывыклі...

Мне, зрэшты, цяжка сёння ўявіць Вільнюс з такой адметнасцю. Са студэнцкіх гадоў Вільнюс для мяне асацыіруецца з прыгожай архітэктурай, смачнай кавай, якую ў абедзенны час пад гукі цудоўнай музыкі смакавалі вільнюскія бабулі і дзядулі. Прыгожа апранутыя і бесклапотныя. На жаль, сёння іншая карціна.

І яшчэ адно назіранне падчас асноўнага дня галасавання. Расійскі кінарэжысер, артыст Мікалай Бурляеў усё спадзяваўся ўбачыць натоўп маладых людзей-праціўнікаў Рэферэндуму. Гаворыць, ўбачыў, аднак было такіх няшмат, нават пагутарыў з некаторымі. І быў здзіўлены: яны не ведаюць, чаго выйшлі, чаго патрабуюць, ім проста на тэлеграм-канал прыйшоў такі загад. Разышліся хутка.

Такі высокі працэнт яўкі беларусаў на Рэферэндум і высокі працэнт галасавання за Канстытуцыю гаворыць пра многае. Беларусь мяняецца. Безумоўна, застаюцца нязменнымі базавыя каштоўнасці: сям'я, клопат пра шматдзетных і пра інвалідаў. Сацыяльныя гарантыі і пенсіі для пажылых – нязменныя. Нязменнымі будуць і нашы адносіны да падзей Вялікай Айчынай, да подзвігу нашых дзядоў, да подзвігу савецкага салдата.

А што патрэбна мяняць – пра гэта раскажуць новыя законы краіны, якія безумоўна, будуць удасканальвацца пасля таго, як Канстытуцыя пачне дзейнічаць. І работа гэта пачнецца хутка. Мы яе заўважым і адчуем.

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: