Поделиться:
«Па сутнасці. Не проста прафесія, а сэнс жыцця!» Радыёблог Алены Швайко (аўдыё)
  • Передача: Радиоблог
  • Дата: 01.03.2021
«Па сутнасці. Не проста прафесія, а сэнс жыцця!» Радыёблог Алены Швайко (аўдыё)

Наша сустрэча ў першы дзень вясны. Яна каляндарна напамінае нам, што хутка наша жаночае свята, час мяняцца нам, жанчынам, і знешне, і ўнутрана. Аднак хопіць лірыкі. Зараз пра сур'ёзнае. На навіне наступнай асаблівы акцэнт. Міжнародная навукова-практычная анлайн-канферэнцыя «Журналістыка. Медыялогія. Настаўніцтва» пройдзе сення ў Белдзяржуніверсітэце, на нашым альма-матэр-факультэце журналістыкі. Прысвечана яна 95-годдзю з дня нараджэння аднаго с заснавальнікаў беларускай журналістыкі, доктара філалагічных навук, прафесара Барыса Стральцова.

Мне пашчасціла вучыцца ў гэтага журналіста. Майстар слова, публіцыст, інтэлектуал! Сапраўдны сябра пачынаючых журналістаў і вельмі душэўны, прыгожы чалавек, ва ўсіх сэнсах. Памятаю яго словы: «Журналістыка – гэта не прафесія, гэта стыль жыцця». Дадам, і сэнс жыцця. Барыс Васільевіч шмат расказваў нам пра франтавую журналістыку, прыводзіў доказы таго, як ў самых неверагодных умовах сапраўдныя патрыеты-журналісты дасылалі свае артыкулы і фота. Іншы раз рызыкуючы жыццём.

Так, сёння наша прафесія, бадай, апынулася ў тых жа ўмовах. Кулі іншага плану ляцяць да нас: сталі моднымі фейкавыя навіны, падман і здрада. Так-так, здрада. Сваей прафесіі, свайму рамяству. Тая інфармацыйная вайна, што вядзецца вакол нашай краіны, стала для многіх журналістаў нейкім хайпам. І яны пайшлі шукаць цеплае, нерызыкоўнае месца. Некаторыя пякуць сёння дранікі на тэлеграм-канале, іншыя шукаюць шчасце за мяжой.

Калегія Міністэрства інфармацыі, пасяджэнне якой прайшло напрыканцы мінулага тыдня, безумоўна, вырашала злабадзённыя пытанні. Тыя, чым жыве зараз беларуская прэса. Фінансы, падпіска, даходы, кадры. Аднак за кожным выступленнем і чыноўніка міністэрства, і журналіста-практыка была гордасць за журналістаў, што выстаялі ў нялегкія дні жніўня 2020-га года і сёння працягваюць працаваць ў тэле- і радыеэфіры, друкаваных стродках масавай інфармацыі.

Так, сёння ад нас, ад СМІ залежыць мікраклімат ў краіне і ў працоўных калектывах. Ад таго, наколькі дакладна мы фарміруем інфармацыйны парадак дня, наколькі аператыўна раскрываем спробы дэструктыўнага ўплыву на наша грамадства, залежыць спакой і мір у краіне. Медыяпрастора Беларусі – жывы арганізм. Многае змяняецца, прыходзяць маладыя кадры.

Зараз ў рэгіенах Беларусі таксама ідзе працэс абнаўлення. І, нягледзячы на глабальную лічбавізацыю і той інфармацыйны кантэнт, што падаецца ў Інтэрнэце, друкаваныя СМІ складаюць значны сегмент інфармацыйнага поля краіны. Так, агульнасусветная тэндэнцыя зніжэння тыражоў друкаваных выданняў не абмінула, на жаль, і нас. Рэдакцыямі было шмат чаго зроблена за мінулы год. Аднак на пасяджэнні калегіі падкрэслілі, што патрэбна прымаць меры па змяненні дызайну газет, якасці іх напаўнення, укараненні шматканальнасці ў распаўсюджванні інфармацыі. Каб утрымаць сваю аўдыторыю, рэгіянальныя медыя павінны адказваць на выклікі часу, умець хутка адаптавацца да патрэб чытачоў. Кантэнт павінен быць унікальным і якасна адрознівацца ад таго, што можна знайсці на інтэрнэт-рэсурсах.

Сёння важна адно: на фоне фэйкавых навін, інфармацыйных укідаў, у гледачоў, слухачоў і чытачоў ёсць запатрабаванне на прафесійную і аб'ектыўную журналістыку. Пра гэта абавязкова будуць гаварыць сёння на міжнароднай навукова-практычнай анлайн-канферэнцыі на нашым журфаку «Журналістыка. Медыялогія. Настаўніцтва». І не раз будуць цытаваць вялікага журналіста, нашага настаўніка Барыса Стральцова: «Журналістыка – гэта не проста прафесія, гэта – сэнс жыцця».

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: