Поделиться:
Памяці Дзмітрыя Пятровіча – «Творчы вечар» з Янай Хадоска, 2.12.2020 (аўдыё)
  • Передача: Творческий вечер
  • Дата: 02.12.2020
Памяці Дзмітрыя Пятровіча – «Творчы вечар» з Янай Хадоска, 2.12.2020 (аўдыё) «Усе жывем пад купалам нябесным...
Пасля зімы чакаем мы прадвесня,
І першы гром з маланкай-бліскавіцай,
І смак вады – гаючае жывіцы,
Якая дорыць людзям маладосць...
Любіце свет такім, які ён ёсць!» (ДЗМІТРЫЙ ПЯТРОВІЧ)

У праграме «Творчы вечар» адбыўся вечар памяці вядомага беларускага паэта і празаіка, публіцыста і кампазітара, лаўрэата Рэспубліканскай літаратурнай прэміі «Залаты Купідон», вядучага рэдактара выдавецтва «Мастацкая літаратура» ДЗМІТРЫЯ ПЯТРОВІЧА.

На яго творчым рахунку велізарная літаратурная спадчына, прасякнутая філасофскім роздумам, якая распавядае аб такіх каштоўнасцях, як любоў да роднай зямлі і простага чалавека. Гэта быў шчыры, адкрыты, добрасумленны чалавек з нібыта дзіцячым успрыманнем жыцця, надзвычай пазітыўны, які з вялікай пашанай і любоўю ставіўся да людзей.

ДЗМІТРЫЙ ПЯТРОВІЧ сябраваў з Першым нацыянальны каналам Беларускага радыё і зусім нядаўна прыходзіў да нас у госці, каб павіншаваць радыё з 95 годдзем. У той жа час мы запісалі вялікае інтэрв’ю для нашай праграмы «Творчы вечар». Але ж так распарадзіўся лёс, што ДЗМІТРЫЙ ПЯТРОВІЧ больш няма з намі, яго жыццё трагічна абарвалася.

Пайшоў з жыцця цудоўны чалавек, паэт, грамадзянін, але яго паэтычнае слова, яго душа засталіся з намі, яны гучаць і адгукаюцца ў нашых сэрцах.

Праграма за 2 снежня ў 21-05.

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: