Поделиться:
Павел Сапоцька – госць праграмы «Творчы вечар» з Янай Хадоска
  • Передача: Творческий вечер
  • Дата: 15.01.2020
Павел Сапоцька – госць праграмы «Творчы вечар» з Янай Хадоска

«Гісторыя культуры – гэта вялікі пласт, які неабходна вывучаць і выкарыстоўваць у выхаваўчых і культурна-асветніцкіх мэтах» – упэўнены дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі Павел Сапоцька.

Гэты музей – адна з найбольш папулярных устаноў краіны, якая па праве можа звацца захавальніцай духоўнай спадчыны Беларусі і яе гісторыі. У музейных фондах і на выставачных пляцоўках захоўваецца ўнікальная калекцыя скарбаў з розных куткоў Беларусі, каштоўныя дакументы, старадрукаваныя кнігі, слуцкія паясы, калекцыя музычных інструментаў і зброі, каштоўны фарфоравы посуд і многае іншае.

У структуру Нацыянальнага гістарычнага музея таксама ўваходзяць 5 філіялаў, дзейнасць якіх адлюстроўвае развіццё беларускага грамадства ў самых розных аспектах культуры.

Сярод прыярытэтаў Нацыянальнага гістарычнага музея – арганізацыя яркіх для культурнага жыцця Мінска і Беларусі выставачных проектаў. Значную частку музейнай калекцыі складаюць унікальныя прадметы не толькі беларускага, але і агульнасусветнага значэння.

Вядучая праграмы «Творчы вечар» Яна Хадоска запрасіла ў госці дырэктара Нацыянальнага гістарычнага музея Паўла Сапоцьку.

Эфір за 15 студзеня ў 21-05.

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: