Сёлета ў Салігорскім раёне ўзрасла колькасць прамых тэлефонных ліній з удзелам кіраўніцтва і службаў райвыканкама. У вызначаны час па канкрэтным нумары тэлефона, аўтарытэтнаму дзяжурнаму грамадзяне адрасуюць свае злабадзённыя пытанні. Сярод вострых – рамонт дарог і спілоўванне векавых дрэў. Першы намеснік старшыні райвыканкам Мікіта Рэут да кожнага звароту адносіцца сур'ёзна. Дасканала вывучае сутнасць праблемы і абавязкова ўлічвае меркаванне экспертаў. Пасля на пасяджэнні райвыканкама ці сесіі райсавета прымаецца калектыўнае рашэнне па планавым фінансаванні рэканструкцыі ці рамонту дарог.
У якім стане сельскія дарогі? Колькі зямлі выдзяляецца для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі? Колькі каштуе зямельны ўчастак на вёсцы? Як палепшыць якасць пітной вады?
Падрабязнасці ў спецыяльным праекце «Прамы кантакт» за 28 мая ў 6.20 з паўторамі на працягу дня.