У якіх прафесійных кадрах маюць патрэбу сёння розныя сектары эканомікі? Як адаптаваць сістэму прафесійнай адукацыі і навучання пад патрэбы сучаснага рынку працы?
Даць адказы на гэтыя пытанні – адна з задач праекта, які рэалізуецца ў партнёрстве з Міністэрствамі адукацыі, працы і сацыяльнай абароны, эканомікі і Рэспубліканскім інстытутам прафесійнай адукацыі. Праект фінансуецца Еўрапейскім саюзам і мае назву «Занятасць, прафесійная адукацыя і навучанне ў Беларусі».
Начальнік цэнтра міжнароднага супрацоўніцтва Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі Наталля Шаўчэнка-Саўлакова і эксперт па рынку працы праекта Ніёле Дзілбіене – госці вядучых праграмы «Актуальны мікрафон» Алены Вахрамеевай і Дзмітрыя Рубашнага.