Старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі ВАЛЯНЦІН СЕМЯНЯКА – госць вядучых праграмы «Актуальны мікрафон» НАДЗЕІ ЛЫСЕНКА і ПАЎЛА ЛАЗОВІКА.
2 красавіка парламентарыі пачынаюць вясеннюю сесію. Якія найбольш значныя для краіны і грамадства законапраекты у першачарговым парадку дня? Як рухаецца работа над удасканаленнем Канстытуцыі? Што плануецца змяніць у размеркаванні паўнамоцтваў сярод мясцовых органаў кіравання? З чым звяртаюцца грамадзяне ў рэгіёнах да прадстаўнікоў улады і дэпутатаў?..