Радыё застаецца з намі нягледзячы на з’яўленне новых спосабаў перадачы інфармацыі. Таму што гэта зручна. Пагадзіцеся, сёння шмат чаго пераходзіць менавіта ў фармат аудыё. Тыя ж выпускі навін на інтэрнет-парталах. Бясспрэчна, у хуткім сучасным тэмпе, калі адначасова мы робім некалькі спраў, адзінае выйсце – слухаць інфармацыю.
З нагоды 95-годдзя Беларускага радыё
ў чарговым выпуску праграмы мы завіталі да будучых калег – старшакласнікаў, якія займаюцца ў гуртку «Асновы радыёжурналістыкі» дзіцяча-юнацкай тэлестудыі Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі.
