Першы намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг СЯРГЕЙ РУДНЕЎ і намеснік дырэктара па камерцыйных пытаннях НАТАЛІЯ КОЧЫНА – госці вядучых праграмы «Актуальны мікрафон» ПАЎЛА ЛАЗОВІКА і НАДЗЕІ ЛЫСЕНКА.
Надыходзячы год будзе адметным тым, што на інтэрнэт-партале электронных паслуг у кожнага грамадзяніна Беларусі з'явіцца ўласны электронны кабінет. Якія магчымасці і паслугі будуць даступныя ў E-кабінеце, хто і калі атрымае біяметрычны ID-пашпарт, што можна рабіць з электронным подпісам і як яго паставіць, ці можна ўхіліцца ад маштабнага дзяржаўнага праекта лічбавізацыі?..