Прачытаў нядаўна ў сацыяльных сетках пост адной знаёмай журналісткі, якая напісала, што пасварылася з мужам пра ролю сучаснай жанчыны ў грамадскім жыцці. Муж сцвярджаў, што гэта, маўляў, не жаночая справа, бо вобраз жанчыны – гэта маці, каханая, прыгажуня, якой дораць кветкі, прысвячаюць вершы, кажуць пяшчотныя словы.
Жонка ж пярэчыла, што час вызначыў: жанчыны-кіраўнікі, жанчыны-грамадскія актывісты займаюць важнае месца ў жыцці грамадства, і часам сёння іх вопыт, кваліфікацыя і падрыхтоўка не толькі не саступаюць калегам-мужчынам, але, бывае, становяцца больш патрэбнымі ў пэўнай сітуацыі.
На шчасце, мяркуючы па словах аўтаркі допісу, спрэчка закончылася мірам, і бакі прыйшлі да жаданай згоды.
Чаму я ў гэты святочны дзень пачаў з такога эпізоду?
Безумоўна, хацелася, і слухачы чакалі, што будуць словы прызнання, апявання прыгажосці, прывабнасці, мудрасці – той жаноцкасці і пяшчоты, якія спадарожнічаюць нашым мілым жанчынам.
Яны будуць, як і заўсёды ў гэтае светлае вясновае свята. Але, я думаю, што дваццаць першае стагоддзе значна ўзбагаціла звыклы вобраз новымі якасцямі. І мы ўжо не здзіўляемся, калі бачым жанчын у новых, здавалася б, чыста мужчынскіх ролях, і яны годна даказваюць, што ім падуладныя самыя высокія вяршыні. А іх мудрасць, разважлівасць і спагада дапамагаюць часам вырашаць тыя пытанні, якія з цяжкасцю ўдаецца вырашыць мужчынам.
Але ўсё ж самыя галоўныя якасці і рысы застаюцца ранейшымі. І ў любой іпастасі яны – жанчыны, нашы каханыя і любыя, прыгожыя і пяшчотныя, ласкавыя і спагадлівыя.
І яны ўпрыгожваюць наша жыццё, напаўняюць яго святлом і шчырасцю, выклікаюць высокія пачуцці.
І колькі б ні было напісана і сказана ў іх адрас, гэтага ніколі не будзе мала, бо без іх нашага жыцця проста б не існавала.
І хоць радкоў у іх адраз у мяне нямала, у гэты дзень самі сабой у сэрцы сутыкаюцца вершы:
І ў светлы міг, і ў скрушныя часы.