Член Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі ІГАР ЗАВАЛЕЙ – госць вядучых праграмы «Актуальны мікрафон» ПАЎЛА ЛАЗОВІКА і АЛЕНЫ ШВАЙКО.
Наколькі актыўная наша моладзь ў прапановах ініцыятыў па развіцці краіны і грамадства, што было ўпушчана ва ўзаемадзеянні з новым пакаленнем і як гэта выправіць? Што сёння хвалюе сельскіх жыхароў, якія навацыі патрэбны ў сямейнай палітыцы, як стымуляваць актыўнае бацькоўства і падтрымаць маці-адзіночак?..