Кіраўнік прадстаўніцтва Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы ў Мінску МАР'ЯНА ШЧОТКІНА – госця вядучых праграмы «Актуальны мікрафон» ПАЎЛА ЛАЗОВІКА і АЛЕНЫ ШВАЙКО.
Збліжэнне заканадаўства Беларусі і Расіі і забеспячэнне роўных правоў грамадзян дзвюх краін, важнасць захавання адзінай для братэрскіх народаў гістарычнай памяці, сумеснае процідзеянне ўнутраным і знешнім пагрозам, у тым ліку ў інфармацыйнай прасторы, цікавыя інавацыйныя маштабныя трансгранічныя праекты, а таксама – ў якія колеры недобрасумленныя палітыкі намагаюцца «пафарбаваць» спорт і што з гэтага атрымліваецца…