Поделиться:
Сезонныя праблемы аршанцаў – «Прамы кантакт»
  • Передача: Прямой контакт
  • Дата: 24.02.2026
Сезонныя праблемы аршанцаў – «Прамы кантакт»

Палова зваротаў грамадзян у Аршанскі райвыканкам звязана з фінансаваннем капітальнага рамонту дамоў, няспраўнасцю ацяплення ці каналізацыі. Як у апошнюю інстанцыю на прамую тэлефонную лінію да старшыні райвыканкама Ігара Мароза пастаянна звяртаюцца гараджане па праблеме парковак. У некаторых мікрараёнах, дварах больша стала аўтамашын. А вось месца для будаўніцтва спецыяльных пляцовак практычна ўжо няма. На пасяджэнні райвыканкама дэталёва абмеркаваны прапанаваныя экспертамі варыянты, і прынята калектыўнае рашэнне работу ў кожным канкрэтным выпадку пачынаць з зацвярджэння праекта. Такім чынам удасца навесці парадак і задаволіць патрэбы ўладальнікаў аўтамабіляў.

Якія новыя аб'екты з'явяцца ў зонах адпачынку? Дзе пабудуюць шматфункцыянальны комплекс? Як абнаўляецца перасоўны грамадскі транспарт? Ці даязджаюць маршруткі ў аддаленыя пасёлкі?

Падрабязнасці ў спецыяльным праекце «Прамы кантакт» – 24 лютага ў 6.20 з паўторамі на працягу дня.

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: