Патрыятычнае выхаванне праз спорт – што гэта такое і наколькі актуальная гэта тэма для сучасных падлеткаў? Як знайсці сувязь паміж пакаленнямі, перадаць вопыт, даць маладым тэму для разваг і абмеркаванняў?
На гэтыя і іншыя пытанні ў чарговым выпуску праграмы «Пакаленне XXI» адказваюць намеснік старшыні Беларускай федэрацыі армейскага рукапашнага бою і сучаснага панкратыёна, арганізатар адкрытага рэспубліканскага турніру «Шлях адважных» Аляксей Палазнік і ўдзельнікі праекта Андрэй Белазёраў і Валерый Бялуга.
Эфір – у суботу, 8 лютага, у 11-00.