Музыка мінулых стагоддзяў па-ранейшаму не губляе сваёй актуальнасці, наадварот – збірае поўныя залы меламанаў. А сярод музыкантаў — выклікае дыскусіі наконт таго, як правільна яе выконваць.
На мінулым тыдні сваё бачанне эпохі Рэнесансу прадставіў ансамбль «Віндфілд», асновай якога з'яўляюцца таленавітыя беларускія музыканты-скрыпачы Арцём Шышкоў і Павел Бацян, віяланчэліст Аляксей Кісялёў і выканаўца на клавішных інструментах Аляксей Пшанічны.
Адразу пасля канцэрту аўтар праекту «Творчы вечар» Віктар Кісцень запрасіў у госці Аляксея Пшанічнага, каб з яго дапамогай прадставіць увазе радыёслухачоў фрагменты запісаў, а таксама паразважаць аб беларускіх тэндэнцыях у выкананні старадаўняй музыкі.
Праграма за 3 лютага ў 21-05.