Запрашаем далучыцца аматараў вакальна-інструментальнай эстрады 70-80-х гадоў, мы ўзгадваем калектыў, які заняў сваё адметнае месца і ў гісторыі савецкіх ВІА, і ў сэрцах сваіх сучаснікаў – ансамбль «Синяя птица» пад кіраўніцтвам Роберта і Міхаіла Балотных.
Сваім нараджэннем «Синяя птица» лічыць 22 лютага 1976 года, калі адбыўся першы сольны канцэрт у Тальяці, а пачаўся шлях чатырма гадамі раней за гэтую знамянальную падзею. У пару, калі заснавальнікі і кіраўнікі будучага ансамбля – Роберт і Міхаіл Балотныя, адзін студэнт Гомельскага ўніверсітэта, другі навучэнец музычнага вучылішча – звярнулі ўвагу на малады самадзейны вакальна-інструментальны калектыў «Галасы Палесся», музыканты якога выступалі на танцпляцоўках і ў Дамах культуры з песнямі The Beatles і «Песняроў». Браты Балотныя – саксафаніст Роберт і клавішнік Міхаіл – мелі ўжо некаторы вопыт ансамблевай працы і марылі стварыць уласны калектыў, арыгінальны і высокапрафесійны...
Праграма «Рэтра» выходзіць па буднях у 20-30 (паўтор у 23-30). Вядучы Уладзімір Баклейчаў.